Крытыкаваная ўсімі Англія пры канцы сустрэчы праскочыла ў фінал

Англія — Нідэрланды — 2:1.

10.07.2024 / 23:55

Кобі Майну (Англія, №26), Кодзі Гакпа (Нідэрланды, №11) і патыліца Філа Фоўдэна. Фота: Darko Vojinovic / AP

Лік адкрыў на 9-й хвіліне прыгожым ударам Шабі Сіманс

Праз 11 хвілін Хары Кейн з пенальці зраўняў.

На 89-й хвіліне Олі Уоткінс паставіў кропку — 2:1.

Фінал Іспанія — Англія пройдзе ў нядзелю і таксама пачнецца а 22-й гадзіне.

Іспанія тры разы выйгравала чэмпіянат Еўропы (1964, 2008, 2012), Англія — ні разу. У 2021 годзе на стадыёне Уэмблі ў Лондане Англія па пенальці ў фінале саступіла Італіі.

Матчаў за 3-е месца на чэмпіянатах Еўропы не бывае. Францыя і Нідэрланды атрымаюць бронзавыя медалі.

Іспанія стала першым фіналістам Еўра-2024, разабраўшыся яшчэ ў першым тайме з Францыяй

Мбапэ: Мой Еўра праваліўся

Nashaniva.com