Увялі крымінальную адказнасць за незаконны выезд за мяжу, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц

Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Зараз для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да сакрэтаў, павінны атрымліваць дазвол.

11.07.2024 / 08:41

Ілюстраыйнае фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

У згаданым дакуменце гаворыцца наступнае:

«у артыкуле 3752: частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Незаконны выезд з Рэспублікі Беларусь грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які ведае аб дзяржаўнай таямніцы, права якога на выезд з Рэспублікі Беларусь заведама для яго часова абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 356 і 373 гэтага Кодэкса, — караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін»

Nashaniva.com