У Свіслацкім раёне ледзь не згарэў грузавік са збожжам

Пажар адбыўся днём у сераду ў Свіслацкім раёне. Здарэнне адбылося каля вёскі Святы, піша МНС.

11.07.2024 / 10:16

Фота: МНС

Тут у полі загарэўся грузавік Volvo FH42 TB. Машына павінна была перавозіць 25 тон пшаніцы.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Да іх прыбыцця работнікі сельгаспрадпрыемства спрабавалі справіцца з агнём самастойна.

У выніку згарэла кабіна аўтамабіля, пашкоджана таксама лакафарбавае пакрыццё прычэпа. Груз у 25 тон пшаніцы не згарэў.

Прычына пажару высвятляецца, у якасці магчымай прычыны называецца кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку

Nashaniva.com