У Гродне знеслі яшчэ адну аўтэнтычную казарму XIX стагоддзя

Першы такі будынак сышоў пад знос у маі.

11.07.2024 / 10:45

Newgrodno.by

На вуліцы Шчорса ў Гродне працягваецца знос будынкаў пад новую жылую забудову. Пад нож мясцовыя ўлады пусцілі і гістарычныя будынкі.

Увесну будаўнікі знеслі аўтэнтычную казарму XIX стагоддзя, якую першапачаткова абяцалі захаваць. Будынак, як заяўлялася, знаходзіўся ў аварыйным стане. Лёс яшчэ адной такой жа казармы, якая стаяла побач, быў невядомы. Аднак 11 ліпеня і яна пайшла пад знос, піша newgrodno.by. 

Скрыншот відэа: newgrodno.by

На месцы з'явіцца новы жылы комплекс. Пры гэтым планавалася, што фрагменты казармаў будуць выкарыстаныя пры будаўніцтве новых будынкаў.

Nashaniva.com