Беларускага блогера прымусілі выдаліць відэа, у якім ён паказаў акт падатковай праверкі

Нейкі беларускі блогер, імя якога не называецца, размясціў у тыктоку акт праверкі падатковай службы. Там былі пазначаныя персанальныя даныя інспектара, які ў выніку і паскардзіўся на блогера. Пра выпадак піша Onliner са спасылкаю на цэнтр абароны персанальных звестак.

11.07.2024 / 12:03

У ведамстве адзначылі, што прозвішча, імя, пасада і месца працы інспектара з'яўляюцца яго персанальнымі дадзенымі.

Распаўсюджваць іх можна, але толькі са згоды самога супрацоўніка. Той, аднак, такой згоды блогеру не даваў.

У выніку відэазапіс, у якім паказалі дакумент з персанальнымі данымі, быў выдалены.

У Маларыце кот сам прыйшоў у ветэрынарную клініку, каб дапамагчы хворай сяброўцы ВІДЭА

Хлопец пераехаў па грын-карце ў Нью-Ёрк, а праз паўгода вярнуўся ў Беларусь — і вось чаму

У Міністэрстве падаткаў пракаментавалі сітуацыю з чэргамі па ключы электроннага лічбавага подпісу

Nashaniva.com