Фельчары хуткай, на якіх з сякерай напаў пацыент, атрымаюць па 1300 рублёў ад прафсаюза

Тады яны цудам выратаваліся.

11.07.2024 / 12:31

Фельчары хуткай дапамогі, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы ў выніку рэзананснага нападу, атрымаюць па 1300 рублёў кампенсацыі ад прафсаюза.

У лютым у Мінску брыгада хуткай дапамогі выехала на выклік — яна павінна была шпіталізаваць псіхічна хворага мужчыну ў РНПЦ у Навінках.

Аднак пацыент ехаць з медыкамі адмовіўся і ўзяўся за сякеру. Ён нанёс двум фельчарам 20 удараў у вобласць галавы і шыі. Фельчараў выратаваў бацька нападніка — ён прыбег на шум, паваліў сына на падлогу і адабраў у яго сякеру.

Медыкаў шпіталізавалі ў рэанімацыю з цяжкімі траўмамі. У бальніцы яны правялі амаль месяц.

Справа аб замаху на забойства нядаўна была перададзена ў суд.

Nashaniva.com