Гендырэктар «Ахматдзета» паведаміў пра аднаўленне крытычнай інфраструктуры бальніцы

10 ліпеня ўдалося аднавіць электрычнасць ва ўсіх будынках, усталяваць часовыя трансфарматары, сістэму медыцынскага газазабеспячэння — у бальніцы зноў ёсць кісларод, запрацавала сістэма сціснутага паветра.

11.07.2024 / 14:35

Водазабеспячэнне таксама адноўлена, паведамляе генеральны дырэктар бальніцы Уладзімір Жаўнір.

На раніцу серады на афіцыйным дабрачынным рахунку «Ахматдзета» і фонду «Ахматдзет» ужо больш за 350 млн грн (8,7 млн еўра), паведамляе сайт бальніцы.

8 ліпеня Расія нанесла адзін з самых магутных ракетных удараў па сталіцы Украіны. Асобна пад ударам аказалася найбуйнейшая дзіцячая бальніца, нагадвае Бі-бі-сі — Украіна

Nashaniva.com