У Кіраўскім раёне проста ў полі адкрытым полымем гарэў трактар ВІДЭА

Пацярпеў трактарыст.

11.07.2024 / 16:19

Фота: МНС

Увечары 10 ліпеня відавочцы паведамілі ў аддзел МНС, што ў полі каля вёскі Букіна Кіраўскага раёна загарэўся трактар.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, трактар ужо гарэў адкрытым полымем, агонь перакінуўся на прэспадборшчык.

Пажарнікі ліквідавалі ўзгаранне. Аднак пры самастойным тушэнні пажару апёкі 1-й ступені 8% цела атрымаў трактарыст. Ягоны стан здавальняючы, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Прычына пажару і памер шкоды высвятляюцца.

Гендырэктар «Беларуськалія» знайшоў бяспройгрышны спосаб спадабацца Лукашэнку

Трактарыст клапоціцца пра маленькіх казулянят, выратаваных ім з-пад касілкі ВІДЭА

У сутыкненні маршруткі і трактара ў Бабруйскім раёне пацярпелі 13 чалавек, двое ў рэанімацыі

Nashaniva.com