У Мінску пачаўся масавы суд за акцыю пратэсту 2020 года

На лаве падсудных пяць чалавек.

11.07.2024 / 16:21

У судзе Заводскага раёна Мінска 11 ліпеня распачаўся суд адразу над пяццю жыхарамі Мінска: Ігарам Дубоўскім, Сяргеем Марушыным, Леанідам Ціхановічам, Максімам Марцінчыкам, Іллём Назаравым.

Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Справу разглядае Алена Капцэвіч, на рахунку якой з 2020 года не меней за 39 прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах.

У калоніі «Віцьба» паўтара месяца не будуць прымаць перадачы, прывезеныя ў калонію асабіста

Стала вядома, у чым звінавацілі палескага блогера Аляксандра Ігнацюка, асуджанага да 6 гадоў зняволення

За данат палку Каліноўскага затрымалі мужчыну

Зноў судзяць Мікіту Залатарова, які сустрэў за кратамі паўналецце, прайшоў тры суды, дзве калоніі і турму

Супрацоўніца банка ВТБ з Жодзіна атрымала вялікі тэрмін па палітычнай справе. Дома яе чакае непаўналетні сын

Nashaniva.com