Некаторыя беларусы змогуць падавацца на польскую візу без папярэдняй рэгістрацыі

Пра новыя правілы расказалі ў візавым цэнтры.

11.07.2024 / 17:52

Беларусы ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя, у якіх ёсць карта паляка, могуць падавацца на польскую візу без папярэдняй рэгістрацыі.

Новае правіла запрацуе з 15 ліпеня, паведамляе візавы цэнтр VFS Global.

Гэтая група грамадзян зможа падавацца на візу пад адпаведную мэту паездкі. Пры гэтым неабходна памятаць пра тэрытарыяльнасць візавых цэнтраў.

Нагадаем, не так даўно польскія візавыя цэнтры змянілі правілы рэгістрацыі — цяпер неабходна пацвярджаць сваю асобу з дапамогай сэлфі. Аднак праблемы з недаступнасцю дат на падачу і пасярэднікамі гэтае новаўвядзенне пакуль не вырашыла.

Захаванне «Белсата» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу — што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім

Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй

Польшча працягнула спрошчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента іншаземца

Польскія візавыя цэнтры мяняюць правілы падачы дакументаў

Новы ўрад Польшчы значна скараціў колькасць віз іншаземцам

Nashaniva.com