«Камунарка» імпартазамясціць шакалад для глазураваных сыркоў і марозіва

У эфіры тэлеканала СТВ гендырэктар кандытарскай фабрыкі «Камунарка» Сяргей Анюхоўскі расказаў пра новы імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект, які плануецца рэалізаваць на прадпрыемстве.

11.07.2024 / 17:42

Па словах Анюхоўскага, цяпер фабрыка вырабляе 33 тыс. тон прысмакаў у год. У рамках інвестпраекта, які павінен быць завершаны ў 2026 годзе, на прадпрыемстве маюць з'явіцца новыя цэхі і плануецца наладзіць інавацыйную вытворчасць поўнага цыклу па перапрацоўцы какава-бабоў.

Рэалізацыя праекта дазволіць «Камунарцы» павялічыць вытворчыя магутнасці амаль на 20%: на адным з участкаў будуць дадаткова выпускаць амаль 6 тыс. тон шакаладнай масы.

«Гэта і імпартазамяшчальны праект, бо ён дазволіць насыціць беларускі рынак шакаладнымі і кандытарскімі масамі для нашых калег — перапрацоўшчыкаў малака. Гэта глазураванне сыркоў, марозіва», — заявіў Анюхоўскі.

Дырэктара «Камунаркі» арыштавалі, але вызвалілі. Выглядае, што яго ўратаваў статус дэлегата УНС

Спявак Саша Нэма запісаў рэкламу беларускіх цукерак і насмяшыў сацсеткі

«Такой сітуацыі не было з 1977 года». Як рэзкі скачок цэн на какава-бабы адбіваецца на шакаладках у Беларусі

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

Цукеркі ад Колі Лукашэнкі, выглядае, так добра пайшлі, што «Камунарка» пабудуе ў Лёзне цэх па іх вытворчасці

Nashaniva.com