Чэх ніяк не можа памяняць правы на беларускія, бо кепска ведае мову. Ён паскардзіўся памочніку Лукашэнкі

Чыноўнік адказаў абцякальна.

11.07.2024 / 19:08

Фота: «Гомельщина официально»

На прыём да памочніка Лукашэнкі па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава ў Кармянскім раёне прыйшоў грамадзянін Чэхіі, які жыве ў Беларусі.

Мілан Лангмаер паскардзіўся на сваю праблему: ён не можа замяніць еўрапейскія правы кіроўцы на беларускія. Усё з-за кепскага ведання мовы — яму проста не хапае часу, каб здаць тэорыю ў ДАІ.

Горлаў адказаў на скаргу абцякальна: ён прапанаваў «глыбей вывучыць сітуацыю, каб зразумець актуальнасць праблемы».

Усяго на прыём да Горлава прыйшлі два чалавекі.

У Гомелі дэпутат правёў прыём грамадзян, на які ніхто не прыйшоў

Праверкі тэлефонаў, «дзіравыя» санкцыі, багатыя мінчукі і адчувальнасць да камунізму. Што здзівіла палякаў у Беларусі

Стратнае прадпрыемства падарыла бус гомельскаму АМАПу — «з улікам дзяржаўнай важнасці»

Nashaniva.com