ЗША і Германія сарвалі план Расіі забіць гендырэктара нямецкай кампаніі, якая пастаўляе зброю Украіне

Пра тое, што Расія нібыта планавала забіць генеральнага дырэктара нямецкай кампаніі Rheinmetall Арміна Папергера, паведаміла CNN.

11.07.2024 / 19:01

Армін Папергер (у цэнтры) з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам і прэм'ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксэн. Фота: Fabian Bimmer/Pool Photo via AP

«Армін Папергер быў відавочнай цэллю: ягоная кампанія Rheinmetall з'яўляецца найбуйнейшым і самым паспяховым нямецкім вытворцам жыццёва важных 155-мм артылерыйскіх снарадаў, якія сталі вырашальнай зброяй ва ўкраінскай вайне на знясіленне. У найбліжэйшыя тыдні кампанія адкрывае ва Украіне завод па вытворчасці бранятэхнікі, што выклікае глыбокую занепакоенасць у Расіі», — піша выданне.

Паводле звестак CNN, гэты замах павінен быў быць адным эпізодам з серыі расійскіх планаў забойства кіраўнікоў абароннай прамысловасці Еўропы, якія падтрымліваюць Украіну. Але пра расійскія планы даведаліся амерыканскія спецслужбы, якія падзяліліся інфармацыяй з нямецкімі калегамі.

Нямецкі канцэрн атрымаў рэкордную замову на пастаўку боепрыпасаў

Ва Украіне адкрыўся першы сумесны з нямецкім канцэрнам цэх па рамонце бранятэхнікі

Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?

Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal

Канцэрн Rheinmetall хоча пабудаваць танкавы завод ва Украіне

Nashaniva.com