Памерла актрыса Шэлі Дзюваль — зорка фільма «Ззянне»

У 75 гадоў памерла амерыканская актрыса Шэлі Дзюваль, якая многім запомнілася па адной з галоўных роляў у фільме Стэнлі Кубрыка «Ззянне» — экранізацыі аднайменнага рамана Стывена Кінга.

11.07.2024 / 19:23

Шэлі Дзюваль у 1983 годзе. Фота: AP Photo/Doug Pizac, File

Акрамя карціны Стэнлі Кубрыка, Шэлі Дзюваль знялася ў такіх фільмах, як «Эні Хол» Вудзі Алена і «Папай» Роберта Олтмена.

За ролю Мілдрэд «Мілі» Ламаро ў фільме «Тры жанчыны» Шэлі Дзюваль атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю на Канскім кінафестывалі ў 1977 годзе. За гэтую ж ролю яны была намінаваная на прэмію BAFTA.

Выданне The Hollywood Reporter паведаміла са спасылкай на партнёра актрысы Дэна Гілроя, што Дзюваль памерла ў сне ў сваім доме ў Тэхасе. Прычынай смерці сталі ўскладненні, выкліканыя дыябетам.

Памёр Вадзім Туманаў, адзін з найбліжэйшых сяброў Уладзіміра Высоцкага. Ён спрабаваў збегчы з ГУЛАГа восем разоў

Памёр знакаміты польскі акцёр Ежы Штур

У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ

Nashaniva.com