У мінскім двары злавілі экзатычную змяю

У адным з мінскіх двароў на вуліцы Аэрадромнай 11 ліпеня заўважылі змяю яркай афарбоўкі. Каб яе злавіць, на месца выязджалі ратавальнікі, паведамілі «Мінск-Навіны».

11.07.2024 / 21:34

Відавочцы знялі на відэа, як па двары ў бок дома нетаропка паўзла змея, якая сваёй афарбоўкай падобная на атрутнага каралавага аспіда з характэрнымі чырвонымі, чорнымі і светлымі кольцамі.

Занепакоеныя гараджане выклікалі на месца работнікаў МНС, якія злавілі паўзуна і перадалі ў Мінскі заапарк.

Як расказалі ў асветніцкім аддзеле заапарка, да іх прывезлі неядавітую малочную змяю Кэмпбела. Пакуль яна знаходзіцца на карантыне пад наглядам спецыялістаў і не выключана, што хутка стане новым жыхаром установы.

У прыродзе такія змеі распаўсюджаныя вельмі далёка ад Беларусі, у Мексіцы. Таму, верагодна, сустрэтая ў мінскім двары жывёліна — нечы гадаванец, які проста збег ад гаспадара.

У Інданезіі гіганцкі пітон праглынуў жанчыну

На аўкцыёне ў Смалявічах будуць біцца за права здабываць гадзюк

Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

Пад Ляхавічамі ў вясковую краму прыпаўзла змяя. Давялося выклікаць ратавальнікаў

Nashaniva.com