У Віцебску адкрылі выставу ў гонар Уладзіміра Мулявіна

На выставе «Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра», якая адкрылася ў Віцебскім краязнаўчым музеі, прадстаўленыя рэдкія экспанаты, піша БелТА.

11.07.2024 / 23:10

Выставачны праект ініцыяваны Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі. Ён створаны ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Музеем Мулявіна.

На выставе прадстаўленыя зборныя планшэты, загалоўкамі на якіх служаць словы з песняў ансамбля «Песняры», стваральнікам і нязменным кіраўніком якога быў Уладзімір Мулявін. Калектыў стаў брэндам Беларусі, у бягучым годзе ён адзначае 55-годдзе.

Пласцінкі, фатаграфіі, прайгравальнікі, афішы, а таксама нотныя рукапісы — усё гэта можна ўбачыць у калекцыі, прадстаўленай у віцебскай ратушы. Таксама ў экспазіцыі прадстаўленыя канцэртныя касцюмы і музычныя інструменты «Песняроў».

«Акрамя ўнікальных фатаграфій, якія расказваюць пра гастрольнае жыццё ансамбля, пра закуліссе, чаго мы як простыя гледачы не бачылі ніколі, на экспазіцыі прадстаўленыя выдатныя маляўнічыя эскізы касцюмаў, якія ў перасоўным выставачным праекце прадстаўляюцца ўпершыню», — расказаў загадчык аддзела Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Арцемій Васілевіч.

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Кружэлку з аўтографамі Уладзіміра Мулявіна і іншых музыкаў «Песняроў» прадаюць за 1500 рублёў

У Мінску прадаюць кватэру Уладзіміра Мулявіна

Выявілася, што саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч — родзіч аднаго з айцоў БНР

Артыст «Беларускіх песняроў» Уладзіслаў Місевіч распавёў, як сышоў з ансамбля ў 2020-м

Nashaniva.com