Сёння ў Беларусі чакаецца да +36°С

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

12.07.2024 / 08:06

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты.

Днём ад +27°С па поўначы да +36°С па поўдні, паведамляе Белгідрамет.

У Мінску — кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%), магчыма навальніца.

Раніцай +22..+24°С, днём +30..+32°С, увечары +25..+27°С.

Беражыце сябе!

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

Гродна накрыла моцная залева, затапіла вуліцы ВІДЭА

Nashaniva.com