Памёр вядомы беларускі саксафаніст Віталь Ямуцееў

Ямуцееву было 64 гады.

12.07.2024 / 08:55

Памёр беларускі музыкант Віктар Ямуцееў Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках яго калегі-музыкі, піша «Камсамолка».

Ён нарадзіўся ў Башкартастане, з 1977-га працаваў у Калінінградзе, дзе скончыў музвучылішча. Там жа пачаў граць джаз.

З 1994-га музыкант жыў у Мінску. Ямуцеева запрасіў у Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр яго стваральнік Міхаіл Фінберг.

Таксама саксафаніст супрацоўнічаў з гуртом Apple Tea. Віталь Ямуцееў не раз удзельнічаў у якасці запрошанага саліста ў канцэртах і на запісах беларускіх зорак, выступаў у праграмах беларускіх і замежных аркестраў.

Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Хведар Галёнка

Памёр знакаміты польскі акцёр Ежы Штур

Памёр журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі

Nashaniva.com