Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы. Ім можа пагражаць пажыццёвае

Па версіі паліцыі, служачая арміі Аўстраліі тайна прыехала ў Расію і праінструктавала мужа, як пераслаць ёй сакрэтныя звесткі. Пакуль пары пагражае да 15 гадоў турмы, але пакаранне могуць зрабіць аж да пажыццёвага

12.07.2024 / 09:12

Gazetametro.ru

У Аўстраліі затрымалі двух грамадзян расійскага паходжання паводле падазрэння ў падрыхтоўцы да збору звестак пра армію для перадачы Расіі, паведамляе РБК. Гэта першы выпадак рымінальнай справы аб шпіянажы з прыняцця ў 2018 годзе законаў у Аўстраліі аб замежным умяшанні.

Арыштаваныя 62-гадовы Ігар Каралёў і 40-гадовая Кіра Каралёва, радавая аўстралійскіх абаронных сіл. Яны жылі ў Аўстраліі больш за дзесяць гадоў і некалькі гадоў таму атрымалі грамадзянства Аўстраліі. Іх затрымалі ў іх доме ў Эвертан-парку, прыгарадзе горада Брысбэн. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

Па версіі следства, Каралёва здзейсніла незадэклараваную паездку ў Расію падчас працяглага адпачынку, падчас яе праінструктавала мужа, як зайсці ў яе ўліковы запіс і атрымаць доступ да матэрыялаў, якія неабходна ёй адправіць.

Паліцыя высветліць, ці адбылася перадача інфармацыі, а таксама як чалавек з доступам да сакрэтных звестак змог выехаць у Расію.

Пару падазраюць па адным пункце абвінавачвання ў падрыхтоўцы да шпіянажу. Больш сур'ёзны артыкул — шпіянаж-патрабуе прамой даказанай сувязі з замежнай дзяржавай і пагражае турэмным зняволеннем на тэрмін ад 25 гадоў да пажыццёвага. У паліцыі папярэдзілі, што справу могуць перакваліфікаваць на больш строгі артыкул, калі будзе выяўлена новая інфармацыя.

Судовае паседжанне прызначанае на 20 верасня.

Шпіянаж — не нейкая незвычайная з'ява, а цалкам рэальная, бо «мноства краін спрабуюць скрасці сакрэты Аўстраліі», сказаў кіраўнік разведкі Майк Бёрджэс. Ён адмовіўся камэнтаваць справу, бо суд яшчэ не разгледзеў падазрэньні паліцыі.

Nashaniva.com