Мастаку Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ два гады зняволення

Вясной 2021 года яго асудзілі на восем гадоў калоніі.

12.07.2024 / 12:37

Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года, а ў сакавіку 2021 года прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі, піша «Вясна».

Згодна з матэрыяламі справы, 14 кастрычніка 2020 года «ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з груп тэлеграм-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна. У гэты ж дзень і ў тым жа тэлеграм-чаце пад нікам «Dimon D» ён размясціў паведамленне з заклікамі да пашкоджання і знішчэння маёмасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў шляхам падпалу транспартных сродкаў, якія належаць ім. Між тым падчас ператрусу супрацоўнікі органаў унутраных спраў выявілі і канфіскавалі боепрыпасы і выбуховыя рэчывы».

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

8 мая ў Барысаве Івана зноў асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суддзя Людміла Зінкевіч прызначыла яму яшчэ 2 гады зняволення. Мінскі абласны суд 26 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Івана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Падрымаць Івана: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Вярбіцкаму Івану Францавічу

Дзень народзінаў за кратамі сустракае журналістка Ірына Слаўнікава

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення

Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі на псіхіятрычную экспертызу цягам дзевяці дзён

Nashaniva.com