Урад забараніў забіраць за даўгі храмы, іконы і рэлігійныя кнігі

Арышт на такую маёмасць рэлігійных арганізацый накладваць нельга.

12.07.2024 / 13:01

Урад зацвердзіў пералік маёмасці рэлігійных арганізацый, якую нельга забіраць за даўгі па прэтэнзіях крэдытораў.

У спіс трапілі самі будынкі цэркваў, касцёлаў, мячэцяў і іншых рэлігійных устаноў, іх убранне, у тым ліку купалы, троны, крэслы-троны, падстаўкі для Каранаў, а таксама гаспадарчыя пабудовы на храмавай тэрыторыі.

Акрамя таго, за даўгі зараз нельга забіраць прадметы рэлігійнага культу — іІконы, іканастасы, крыжы, купелі, кадзілы, трохсвечнікі і многія іншыя.

Таксама нельга накладваць арышт на богаслужбовыя адзенні і рэлігійную літаратуру. У цэлым у пералік трапіла ўсё, што знаходзіцца ўнутры культавых будынкаў — усе гэтыя прадметы за даўгі цяпер адбіраць і арыштоўваць забаронена

Nashaniva.com