У цэнтры Мінска грузавік захрас пад мостам — кіроўца не ацаніў вышыні грузу

Утварыўся затор.

12.07.2024 / 13:45

Фота: ДАІ Мінска

Грузавік МАЗ рухаўся па вуліцы Маскоўскай у напрамку Мяснікова. Кіроўца аптымістычна вырашыў праехаць пад мостам — і захрас.

Экскаватар, які ён перавозіў у якасці грузу, не ўпісаўся ў габарыты, дазволеныя да праезду пад гэтым мостам. У выніку ўтварыўся затор, рух быў ускладнены.

Праз некаторы час супрацоўнікі ДАІ вызвалілі праезную частку і ліквідавалі затор. Рух на гэтым участку ўжо адноўлены.

Nashaniva.com