Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі

Днём у суботу ў многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +37°С.

12.07.2024 / 13:22

У суботу ўмовы надвор'я будзе вызначаць трапічная паветраная маса. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +17..+23°С, максімальная днём +32..+37°С, па поўначы месцамі +29..+31°С. У Мнску +35°С.

На суботу ўпершыню абвясцілі максімальны, чырвоны, узровень небяспекі. Да гэтага былі аранжавыя ўзроўні.

У нядзелюўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы.

 Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Ноччу +17..+24°С, максімальная днём ад +25°С па захадзе да +37°С па паўднёвым усходзе. У Мінску чакаецца +30°С

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

Nashaniva.com