Толькі 9 краін, у тым ліку Беларусь, галасавалі супраць рэзалюцыі ААН з патрабаваннем вываду расійскіх войскаў з Запарожскай АЭС

Генеральная Асамблея (ГА) ААН прыняла праект падрыхтаванай Украінай рэзалюцыі з патрабаваннем да Расеі вывесці войскі з Запарожскай атамнай электрастанцыі (ЗАЭС). Ініцыятыву падтрымалі 99 з 192 краін.

12.07.2024 / 13:53

Reform.energy

Супраць выступілі 9 — Беларусь, Бурундзі, КНДР, Куба, Малі, Нікарагуа, Расія, Сірыя і Эрытрэя.

60 краін, у ліку якіх Алжыр, Арменія, В'етнам, Кітай, Мексіка, ААЭ, Саудаўская Аравія і Таджыкістан, устрымаліся пры галасаванні.

Прынятыя рэзалюцыі носяць рэкамендацыйны характар і не з'яўляюцца абавязковымі да выканання.

Nashaniva.com