Мужчына з мачэтэ параніў пяць чалавек у Швейцарыі

У горадзе Санкт-Гален у Швейцарыі ад рук мужчыны, узброенага мачэтэ, пацярпелі пяць чалавек — сярод іх цяжарная жанчына і дзеці. Па інфармацыі паліцыі, меркаваны злачынец — 34-гадовы мясцовы жыхар, піша Bild.

12.07.2024 / 14:20

Па словах відавочцаў, першапачаткова мужчына дома напаў на цяжарную жанчыну. Калі яе бацька кінуўся на дапамогу дачкі, ён параніў і яго, а затым выбег з мачэтэ на вуліцу. Там ён параніў другую жанчыну і яе трохмесячнае дзіця, а таксама суседа, які ў рэшце рэшт змог абясшкодзіць нападніка.

У паліцыі сцвярджаюць, што ў злачынцы ёсць сур'ёзныя псіхалагічныя праблемы. У яго кватэры паліцыянты выявілі разлітую лёгкаўзгаральную вадкасць і газавыя балоны. З-за рызыкі выбуху ўсіх яго суседзяў эвакуявалі.

Пацярпелых аперыруюць у бальніцы. Па словах дактароў, іх жыццям нічога не пагражае.

Nashaniva.com