Намеснік міністра замежных спраў Еўдачэнка: «Беларусь не мае намераў працаваць у дэфармаваным Мытным саюзе»

«Расія думае, што перамовы скончаныя, але яны толькі пачынаюцца». Пра гэта дыпламат заявіў на Беларуска- літоўскім інвестыцыйна-эканамічным семінары ў Вільні.

04.02.2010 / 11:51

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка заявіў, што Беларусь не мае намераў працаваць у дэфармаваным Мытным саюзе. Апроч таго,

дыпламат абяцае, што краіна будзе да апошняга змагацца за долю ў мытах. Беларусаў катэгарычна не задавальняе доля, якая складае ўсяго 5% ад імпартных мытаў Мытнага саюза.
Пра гэта ён заявіў у часе свайго выступлення на Беларуска-літоўскімінвестыцыйна-эканамічным семінары ў Вільні. Дыпламат спрабуе давесці літоўцам, што выгаду ад Мытнага саюза атрымаюць і яны. «Расія думае, што перамовы скончаныя, але яны толькі пачынаюцца», — удакладніў ён.

Ягор Марціновіч, Вільня