Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-100
Пра падзенне самалёта Superjet-100 ў ваколіцах падмаскоўнага горада Каломна пішуць шэраг тэлеграм-каналаў.
12.07.2024 / 15:48
Baza паведамляе, што на борце знаходзіліся тры члены экіпажа, усе яны нібыта загінулі. Самалёт упаў у лесе і ўзарваўся.
Пасажыраў у салоне не было. Але афіцыйна інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Паводле папярэдняй інфармацыі, разбіўся самалёт з нумарам RA-89049 авіякампаніі «Газпрам Авія».
Ён нібыта ляцеў з авіязавода ў Лухавіцах у аэрапорт «Унукава», выконваючы перагоначны рэйс. Па іншай версіі, самалёт ляцеў на выпрабаванні на аэрадром у падмаскоўным Жукоўскім, а на борце былі пілоты-тэсціроўшчыкі.
Папярэдне паведамляецца, што перад падзеннем «Суперджэт» падаваў сігнал бедства. Спрабуючы зрабіць пасадку, лайнер лётаў па крузе і выпрацоўваў паліва.
У Паўночнай Асеціі разбіўся Су-34
Астранаўт Уільям Андэрс загінуў у авіякатастрофе ва ўзросце 90 гадоў, кіруючы самалётам
Іл-76 упаў у Іванаўскай вобласці Расіі
На Херсоншчыне ўпаў расійскі Су-34