«Калектыўны Захад цяпер крэпасць». Гігін даводзіць, што «глабальная большасць» адправіла Захад у ізаляцыю

Вядомы прапагандыст, а з нядаўняга часу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін выказаў у sb.by арыгінальную трактоўку міжнароднай ізаляцыі, у якой цяпер апынулася лукашэнкаўская Беларусь. Паводле яго слоў, ізаляцыя хоць і ёсць, але яна на іншым баку.

12.07.2024 / 17:43

Вадзім Гігін

«Яны кажуць, што Беларусь апынулася ў ізаляцыі. У якой гэта мы ізаляцыі апынуліся? У нас з вамі проста кепскія адносіны. Але гэта не мы ў ізаляцыі, а вы ў ізаляцыі. 

Фактычна Захад будуе крэпасць. Калектыўны Захад цяпер крэпасць, якая спрабуе ад усіх адбівацца…

Яны і супраць Кітая, і супраць Расіі, і супраць краін Лацінскай Амерыкі, і супраць Афрыкі… Усё гэта гаворыць пра тое, што

Захад адбіваецца, Захад сядзіць у гэтай сваёй крэпасці. Ён апынаецца ў ізаляцыі. А мы прадстаўляем глабальную большасць, і за гэтай глабальнай большасцю будучыня», — прадэманстраваў прапагандыст геапалітычнае мысленне.

«Гігін і Шпакоўскі — таксама Беларусь, мы такія, як яны»

Гігін будзе чытаць на мінскім фестывалі лекцыю пра Мураўёва-вешальніка як пра «адраджэнца»

Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны

Гігін: Геніюш нікому не здрадзіла, але рэабілітаваць нельга. А Быкава прыняць як частку мяцежнай інтэлігенцыі

Nashaniva.com