Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

12 ліпеня міліцыя атрымала паведамленне, што ў двары шматпавярховіка ў мінскім мікрараёне Шабаны мужчына з нажом у руках пагражае ўсіх зарэзаць. На месца неадкладна прыбылі супрацоўнікі Заводскага РУУС сталіцы, паведаміла прэс-служба МУС.

12.07.2024 / 19:02

Скрыншот з відэа

«Ён цяпер крычыць, яму здаецца, што ўсе глядзяць на яго, і ён крычыць, што ўсіх зарэжа. Вельмі агрэсіўна сябе паводзіць. Я баюся нават выйсці да яго», — расказала маці мужчыны, якая і патэлефанавала ў міліцыю.

Пасля прыбыцця на месца сілавікі запатрабавалі ў мужчыны супакоіцца і кінуць нож, які ён трымаў у руках, на зямлю. Аднак, паводле версіі міліцэйскай прэс-службы, мужчына не паслухаўся, стаў размахваць зброяй і накіраваўся ў бок міліцыянераў. Пасля таго яны пачалі страляць: спярша ў паветра, а пасля — па нагах мужчыны.

Вядома, што 34-гадовага мінчука ўжо не раз прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства. Таксама, паводле сцвярджэння міліцыі, у мужчыны ёсць і адміністратыўкі за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

У Барысаве мужчына страляў з акна з пнеўматыкі і параніў 3-гадовую дзяўчынку

У Буда-Кашалёве міліцыя страляла па мужчыне з нажом

У Жлобіне са стральбой затрымлівалі бяспраўніка на «Жыгулях»

Nashaniva.com