Полк Каліноўскага падлавіў Мінабароны на хлусні

Полк Каліноўскага заўважыў, што адзін з тэлеграм-каналаў, які лічыцца звязаным з беларускім Міністэрствам абароны, стаў пашыраць інфармацыю пра нібыта гібель на вайне вядомага блогера, а цяпер байца Тактычнай групы імя Мікіты Крыўцова Яна Рудзіка. У сувязі з гэтым Полк выдаў афіцыйнае абвяржэнне.

12.07.2024 / 20:35

«Звязаны з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь тэлеграм-канал распаўсюджвае інфармацыю, што быў забіты баец Тактычнай групы Крыўцова з поклічам Люкс (Ян Рудзік).

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы», — заяўляе прэс-служба Палка Каліноўскага.

Рудзік падвёў сумныя вынікі працы Каардынацыйнай рады: «Фарш у мясарубку назад не заматаеш»

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

Блогер Рудзік пажадаў на 8 Сакавіка жанчынам нараджаць болей і патлумачыў чаму

Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным

Nashaniva.com