Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў спосаб пачаць перамовы паміж Украінай і Расіяй

Па яго словах, неабходна разумець, што ў Расіі больш рэсурсаў, чым ва Украіны.

13.07.2024 / 07:58

Петэр Павел. Фота: Matt Rourke / AP

Прэзідэнт Петэр Павел лічыць, што яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі задаволены вынікамі саміту НАТА, які адбыўся на гэтым тыдні ў Вашынгтоне. Пра гэта ён заявіў падчас дэбатаў у Х'юстане (Тэхас). Хоць Украіна не атрымлівала прамога запрашэння ўступіць у Паўночнаатлантычны саюз, яна атрымала абяцанні канкрэтнай падтрымкі ў выглядзе ваеннай тэхнікі і шэрагу двухбаковых пагадненняў, піша seznamzpravy.cz.

Са слоў Павела, неабходна разумець, што ў Расіі больш рэсурсаў, чым ва Украіны. У найбліжэйшы час не чакаецца істотнага прарыву на лініі фронту.

Захаду варта паспрабаваць пераканаць Расію ў тым, што яна не можа дамагчыся якіх-небудзь істотных поспехаў на поле бою, якія дазволілі б ёй сесці за стол перамоваў, сказаў ён. Украіна павінна забяспечыць сябе ўсім неабходным для сваёй абароны.

Калі пачнуцца перамовы, Захад ні ў якім разе не павінен прызнаваць акупаваныя тэрыторыі расійскімі, адзначыў Павел. Ён лічыць больш лагічным пазначыць іх як часова акупаваныя, паколькі ў цяперашніх умовах хутка вярнуць іх назад нерэальна.

Павел таксама распавёў пра ініцыятыву Чэхіі па пастаўках артылерыйскіх боепрыпасаў для Украіны ў краіны, якія не ўваходзяць у ЕС. 

Павел сказаў, што Чэхія адправіць па 50 000 адзінак боепрыпасаў у ліпені і жніўні. З верасня і да канца года аб'ём паставак павінен скласці 80-100 тысяч адзінак у месяц.

Зяленскі патлумачыў, чаму Орбан не можа быць мірным пасярэднікам

Орбан: Сітуацыя відавочная — Пуцін і Расія ўварваліся ва Украіну. Але Расію немагчыма перамагчы

Трамп абдумвае здзелку з Расіяй наконт акупаваных украінскіх тэрыторый — Politico

Nashaniva.com