Грамадзяніна Індыі, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі

Выкрадальнікі патрабуюць выкуп каля 24 тысяч даляраў і моцна збіваюць закладніка.

13.07.2024 / 08:13

Выданне The Times Of India паведамляе пра маладога чалавека са штата Харыяна па імені Сону (Sonu), якога, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі. Ён змог датэлефанавацца да сваякоў і патлумачыў сітуацыю. Выкрадальнікі патрабуюць выкуп 2 млн рупій (каля 24 тысяч даляраў), звярнуў ўвагу на сітуацыю Reform.news.

Па словах членаў сям'і, выкрадальнікі далі па відэасувязі пагаварыць з Сону, а затым адабралі ў яго тэлефон і запатрабавалі выкуп. Спачатку сваякі выплацілі каля 400 тысяч рупій (каля 5 тысяч даляраў), на 11 ліпеня выкрадальнікі зноў з імі звязаліся і запатрабавалі суму ў 5 разоў большую.

Паводле версіі брата Сону, Кармджыта, малады чалавек накіроўваўся да сваёй жонкі і дзіцяці ў Партугалію, калі яго выкралі і павезлі ў Беларусь.

«Мой брат, яго жонка і мой пляменнік (па матчынай лініі) з'ехалі з Індыі ў Партугалію 22 верасня 2022 года і здолелі дабрацца да Сербіі. Аднак майму брату Сону прыйшлося вярнуцца па нейкай прычыне. Тым часам яго жонка нарадзіла там дзіця, пасля чаго мой брат хацеў сустрэцца з жонкай і дзіцем, якія нядаўна паляцелі. Але яго выкраў там хтосьці, хто запатрабаваў 2 млн рупій за яго вызваленне.

Яны моцна збіваюць яго, робячы нам відэазванкі. Мы не можам заплаціць гэтую суму, таму індыйскі ўрад павінен умяшацца ў гэтае пытанне», — дадаў брат выкрадзенага.

На праблему звярнуў увагу мясцовы палітык Рандзіп Сурджэвала. У сваім блогу ў X ён звярнуўся да прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі з просьбай умяшацца.

हरियाणा प्रदेश में बेरोजगारी के भयंकर आलम का सच और दर्दनाक कहानी

जमीन बेचकर लाखों युवा विदेश जाने को मजबूर,
युवाओं की पीड़ा और उनके साथ हो रहे अत्याचार से,
मोदी व नायब की भाजपा सरकारें बन बैठी अनजान!

धमतान साहिब, नरवाना, (जींद) का एक बेबस व लाचार युवा, जो आज रूस मौत के साए… pic.twitter.com/8ckGv7YzXK

— Randeep Singh Surjewala (@rssurjewala) July 12, 2024

Nashaniva.com