Выходзіць кніга для дзяцей (і дарослых) «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы»

Яе аўтар — вядомы журналіст Алег Груздзіловіч, які адсядзеў за кратамі 10 месяцаў і выдаў турэмны дзённік. Выдае кнігу фонд «Камунікат».

13.07.2024 / 08:37

Фота з фэйсбука Яраслава Іванюка

«Чарговая кніга пайшла ў друк!!!

«Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» — вершы і малюнкі для дзяцей з дарослымі. Гэта вершы і малюнкі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча, які у снежні 2021 года быў арыштаваны за тое, што асвятляў пратэсты», — напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік і стваральнік інтэрнет-бібліятэкі «Камунікат», выдавец з Беластока Яраслаў Іванюк.

Фота з фэйсбука Яраслава Іванюка

«Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Груздзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Старт продажы на Фестывалі Летуцень у Кракаве 27 ліпеня!!!», — дадаў Яраслаў Іванюк.

Фота: Радыё Свабода

 Алег Груздзіловіч — аўтар кнігі «Мае турэмныя муры», дзе ён апісаў сваё зняволенне. Алег Груздзіловіч быў затрыманы 23 снежня 2021 года, не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 года зняволення. Адбываў пакаранне ў ммнскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам

Усе раздзелы ягонай кнігі «Мае турэмныя муры» публікаваліся на сайце «Нашай Нівы».

Журналіст Алег Груздзіловіч прэзентаваў сваю кнігу пра перажытае за кратамі. І назваў самы папулярны раман на Валадарцы

Груздзіловіч: Балюча бывае чуць, калі кажуць: «Ну вось цяпер ты ўжо нармальны, а то ж такі быў страшэнны!»

Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop

«Прапаганда называла мяне этнічным палякам — а я беларус». Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» пра яе гісторыю, нападкі рэжыму і нечаканыя кнігі ў топе спамповак

Nashaniva.com