Мінадукацыі расказала, куды больш за ўсё залічылі мэтавікоў

У Беларусі 35 ВНУ залічылі 4,5 тысячы студэнтаў, якія паступілі па мэтавых дамовах.

13.07.2024 / 09:46

Гэта на тысячу больш, чым год таму, паведамляе Міністэрства адукацыі.

Тройка ВНУ, якія лідзіруюць па колькасці залічаных мэтавікоў, выглядае так:

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (673 чалавекі);

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (289 чалавек);

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (266 чалавек).

У ведамстве адзначылі, што асабліва высокі попыт на мэтавую падрыхтоўку аказаўся па медыцынскіх, педагагічных і інжынерных спецыяльнасцях.

Сёлета для мэтавікоў у ВНУ выдзелена 5,6 тыс. месцаў. Гэта на 1 тыс. больш, чым у 2023-м.

Nashaniva.com