Сур'ёзная аварыя на ўездзе ў Бабруйск — кіроўцу «выразалі» з аўто

У салоне знайшлі дзіцячае аўтакрэсла, але, на шчасце, дзіцяці ўнутры машыны не было.

13.07.2024 / 12:40

Раніцай у суботу, 13 ліпеня, на ўездзе ў гэты горад з яго ўсходняга боку адбылася аварыя, распавядае «Вечерний Бобруйск».

Вядома, што на вуліцы Рагачоўскай сутыкнуліся Skoda Octavia і грузавік MAN. Як піша выданне, кіроўцу фуры завуць Леанід — ён і распавёў падрабязнасці ДТЗ. Вялікагруз рухаўся з боку Бабруйска ў напрамку Рагачова.

Іншамарка, наадварот, ехала ў горад. Аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, пасля чаго адбылося сутыкненне. Пры гэтым Skoda не здзяйсняла абгон

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца альбо адчуў сябе дрэнна, альбо заснуў за рулём. 

Nashaniva.com