Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца

«Праблемы ёсць, яны маюць тэндэнцыю да абвастрэння», — кажа кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі.

13.07.2024 / 14:10

Кірыл Буданаў. Фота: РБК-Украіна

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў пракаментаваў пагрозу наступу акупантаў на поўначы Украіны, улічваючы жаданне Крамля мабілізаваць яшчэ 300 тысяч расіянаў, піша РБК—Украіна.

«Калі я пачну адказваць на гэтае пытанне (пра атаку РФ з поўначы), мы з вамі яшчэ справакуем паніку. Скажам так: праблемы ёсць, яны маюць тэндэнцыю да абвастрэння», — сказаў ён, дадаўшы, што «катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца.

Гэты адказ паследаваў пасля пытання журналіста аб тым, ці паўплываюць планы Крамля мабілізаваць 300 тысяч расіянаў на наступ акупнасці на ўсходзе і поўначы ў найбліжэйшыя месяцы.

«Разумееце, гэта такая для мяне трохі анекдатычная сітуацыя. Бо, калі ўсе два гады крычалі, што цяпер з поўначы будзе атака, мы ўсім казалі, што гэтага не будзе. Нічога не было. У той момант, калі мы сказалі, што цяпер будзе атака з поўначы, усё адразу — -а можа, не будзе? — адказаў на гэта Буданаў.

Пры гэтым кіраўнік ГУР не стаў удакладняць пра якія кірункі на поўначы ідзе гаворка.

«Я ўжо казаў камусьці з заходняй прэсы: добрых навін у мяне ў гэтым годзе шмат не будзе, на жаль», — канстатаваў Буданаў.

Nashaniva.com