У гонар беларускага байца назавуць вуліцу ва ўкраінскім Канатопе

Іван Марчук загінуў два гады таму ў баях пад Лісічанскам.

13.07.2024 / 14:35

У гонар загінулага байца Палка Каліноўскага Івана «Марчука» Брэста названая вуліца ў Канатопе Сумскай вобласці, паведамляе Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале.

Іван «Брэст» Марчук загінуў два гады таму, 26 чэрвеня 2022 года, пад Лісічанскам.

Тады батальён «Волат» палка Каліноўскага браў удзел у баях пад Лісічанскім. Там група беларусаў сутыкнулася з калонай расійскіх войскаў і дала бой.

«Накрылі ўсім. Частка беларусаў разам з «Брэстам» прыкрыла адыход іншай групы, «Брэста» сур'езна параніла ў нагу і галаву, у гэтым баі ён знішчаў як мінімум адзін танк», — расказваў «Нашай Ніве» адзін са сведкаў боя.

Апошнім паведамленнем загінулага Івана Марчука было: «На нас едзе танк. Адрацаву па ім».

Nashaniva.com