51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа

Сярод падпісантаў — нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч.

13.07.2024 / 15:01

Часаў Яр (Данбас). Policía de patrullas de Ucrania via AP 

51 нобелеўскі лаўрэат падпісаў ліст да палітыкаў і рэлігійных лідараў з заклікам аб неадкладным спыненні агню паміж Расіяй і Украінай і ў сектары Газа. Пра гэта сведчыць зварот, апублікаваны сёння расійскай «Новай газетай».

Падпісанты адзначылі наступствы вайны супраць Украіны для розных краін, у прыватнасці гаворка ідзе пра сітуацыю з харчаваннем у краінах Афрыкі і міграцыйных працэсах у Еўропе. Яны таксама выказалі незадаволенасць ростам абаронных бюджэтаў у свеце.

Акрамя таго, нобелеўскія лаўрэаты заявілі, што на войнах больш гінуць людзі ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў, дадаўшы: «Гэта азначае, што кожныя 100 тысяч забітых — гэта 4 мільёны гадоў будучыні!.

Яны заклікалі прыняць у адносінах да войнаў ва Украіне і сектары Газа наступныя меры:

«Калі палітыкі не могуць дамовіцца, то хай аднясуць вырашэнне пытанняў на суд будучых пакаленняў і спыняць агонь», — гаворыцца ў лісце.

Зварот адрасаваны Папу Рымскаму, Усяленскаму патрыярху Варфаламею, Далай-ламе XIV, удзельнікам войнаў, ААН, Еўрапарламента і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў спосаб пачаць перамовы паміж Украінай і Расіяй

Зяленскі патлумачыў, чаму Орбан не можа быць мірным пасярэднікам

Nashaniva.com