Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

Пра жудасную карціну расказаў мужчына, які прыехаў у госці да бацькоў у вёску Парадзіна. Магутны вецер знёс дрэвы, на слупах абарваныя правады, у дамах няма святла, піша «Анлайнер».

13.07.2024 / 15:42

«Увесь гэты жах пачаўся раптоўна. І ніхто нават не мог падумаць, што падобнае можа адбыцца. Доўжылася ўсё каля паўгадзіны, — гаворыць відавочца. — У суседнім доме сарвала шыфер. Суседзі расказваюць, што ў найбліжэйшай вёсцы нават дахі знесла. Дрэвы ляжалі па ўсёй вёсцы, а ў некаторых месцах упалі слупы. Знікла святло».

@nashaniva Апакаліпсіс у Беларусі: Шторм накрыў Гомельшчыну #гомель #мозырь #беларусь #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Супрацоўнікі МНС прыехалі аператыўна і адразу пачалі працаваць.

«У выніку каля восьмай вечара ўсё расчысцілі. Зараз у вёсцы працуе брыгада электрыкаў. Працы трэба будзе шмат. Спадзяюся, сёння ўсё зробяць і дадуць святло. Пацярпелых, дзякуй Богу, няма», — расказаў мужчына.

Ураган ударыў па выставе МУС у цэнтры Віцебска — вецер раскідаў намёты ВІДЭА

«Вакол было каля 40 дзяцей. Добра, нікога не забіла». У Гомелі на людзей, якія адпачывалі ў парку, упала дрэва

У Зэльвенскім раёне падчас учарашняга ўрагану моцна пацярпела школа

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С

Nashaniva.com