У Беларусі распрацавалі новы сродак ад пахмелля

Беларускія навукоўцы распрацавалі новы сродак ад пахмельнага сіндрому на аснове вітамінаў і антыаксідантаў. Прэпарат знаходзіцца на завяршальным этапе клінічных выпрабаванняў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

13.07.2024 / 15:59

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pexels.com

Біялагічна актыўная дабаўка да ежы распрацаваная спецыялістамі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі. У яе склад уваходзяць бурштынавая кіслата, кафеін і вітамінна-мінеральны прэміксы (вітаміны групы B, A і C, цынк, магній і жалеза).

Сродак можа выкарыстоўвацца не толькі ад пахмелля. Яго можна таксама прымаць пры харчовым атручванні, рэспіраторных і іншых інфекцыях. Можа ён прыдацца і здароваму чалавеку пры заняпадзе сіл, бо бадзёрыць. Але паколькі сродак мае танізуючыя ўласцівасці, то найлепш яго ўжываць у першай палове дня».

Таксама навукоўцы з НАНБ працуюць цяпер над беларускім аналагам «Пантэнола». Гэта абязбольвальны і гаючы сродак, які не перасушвае скуру і можа выкарыстоўвацца пры апёках да 3А ступені, рэзаных ранах, ранках і драпінах. Навінка праходзіць клінічныя выпрабаванні ў бальніцах хуткай дапамогі Мінска і Гродна.

Вучоныя знайшлі супрацьяддзе ад алкаголю

Чаму некаторыя людзі адчуваюць большую трывогу пасля ўжывання алкаголю, чым іншыя

Гэты напой падтрымае імунітэт і дапаможа заснуць

Nashaniva.com