Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай»

«Пасля нашай пэўнай працы ўкраінцы свае ўзброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія яны перакінулі да нашай мяжы, ад мяжы адвялі і наогул вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы», перадае яго словы агенцтва БелТА.

13.07.2024 / 19:44

«Цяпер у нас ускладненняў ніякіх няма з украінцамі, і я спадзяюся, што і не будзе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў адвесці войскі на паўднёвых рубяжах у месцы пастаяннай дыслакацыі. «Не павінна быць ніякіх лішніх мер», — загадаў ён.

Беларускія сілы спецаперацый і СПА былі перакінутыя на мяжу з Украінай у канцы чэрвеня. Гэта суправаджалася чарговай антыўкраінскай кампаніяй у дзяржаўных медыя.

Дадатковых пагроз з боку Беларусі пакуль няма — ГУР

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца

«Спектакль скончаны?» БелТА выступіла з мегаводпаведдзю адносна сітуацыі на мяжы

Беларускія і кітайскія вайскоўцы адпрацуюць бой у населеным пункце непадалёк ад мяжы з Польшчай

Nashaniva.com