Маркетплэйс Wildberries дазволіў адмяняць усе выпадковыя замовы

Папулярны ў Беларусі маркетплэйс Wildberries пашырыў опцыю дадатковай абароны ад выпадковых замоў, паведамляе тэлеграм-канал пляцоўкі.

13.07.2024 / 20:08

У пачатку года маркетплэйс дадаў кнопку, якая дазволіла адмяняць замовы адразу пасля іх афармлення. Функцыю ўвялі для тых выпадкаў, калі карыстальнік «зрабіў замову выпадкова, абраў не той адрас або большую колькасць пазіцый, чым збіраўся».

Адмена магчымая максімум у першую гадзіну пасля замовы або да моманту, пакуль прадавец не пачаў зборку.

Першапачаткова опцыя была даступная толькі тым кліентам, якія купляюць тавары па постаплаце. Цяпер жа, удакладнілі ў Wildberries, такая магчымасць з'явілася і ў астатніх купцоў.

Каб адмяніць замову, у раздзеле «Дастаўкі» на смартфонах трэба націснуць на статус «аформлена» пад таварам, а ў поўнай версіі сайта — навесці курсор на картку тавару альбо на тры кропкі пад таварам.

Wildberries вярнуў для беларусаў бясплатныя пакеты

Даўжнікам па камуналцы ў Беларусі забараняюць атрымліваць тавары на Wildberries

Wildberries у «Вялікім камені» створыць самы буйны ў Беларусі лагістычны цэнтр

Nashaniva.com