Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдона-2024

Чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава перамагла італьянку Жасмін Пааліні ў фінальным матчы Уімблдонскага турніру з лікам 6:2, 2:6, 6:4.

13.07.2024 / 20:18

Барбара Крэйчыкава. Фота: AP Photo/Mosa'ab Elshamy

Крэйчыкава на гэты момант 32-я ракетка свету, а яе саперніца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі размяшчаецца на сёмым радку.

Для чэшскай тэнісісткі гэта другі тытул на турніры Вялікага шлема: у 2021 годзе яна выйграла Адкрыты чэмпіянат Францыі. У яе таксама ёсць сем тытулаў у парным разрадзе і тры — у міксце.

Дзве вядучыя беларускія тэнісісткі, Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка, не бралі ўдзелу ў сёлетнім Уімблдоне, як паведамлялася, з-за праблем са здароўем. Гулялі таму толькі дзве беларускі — Аляксандра Сасновіч і Ірына Шымановіч, і абедзве вылецелі ў кваліфікацыі.

Сасновіч пацярпела паразу ад харваткі Леі Башкавіч у другім раўндзе (6:2, 4:6, 4:6), а Шымановіч — ад амерыканкі Кайлы Дэй у першым (2:6, 1:6).

Чэмпіёна ў мужчынскім разрадзе вызначаць 14 ліпеня, за тытул будуць змагацца іспанец Карлас Алькарас і серб Новак Джокавіч.

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю

Новы бойфрэнд Арыны Сабаленкі апублікаваў мілыя фоткі з беларускай тэнісісткай

Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы

Nashaniva.com