У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, ўпала дрэва, загінула дзяўчына

Акрамя таго, у Мінску і Мінскім раёне параненыя як мінімум 6 чалавек. Яны трапілі ў бальніцы.

13.07.2024 / 20:28

Мінздароўя паведамляе, што ў выніку падзення дрэва на Цнянскім вадасховішчы пацярпелі і шпіталізаваныя двое. 

У Ждановічах ад падзення дрэва пацярпела дзіця. Яго шпіталізавалі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

У цэнтры Мінска з-за падзення шкла ад парыву ветру каля завода «Гарызонт» пацярпелі 24-гадовы малады чалавек і падлетак. Яны шпіталізаваныя ў БХМД і 3-ю бальніцу.

Акрамя таго, у Мінску ад ветру ўпаў цагляны мур — на юнака. Той шпіталізаваны са спалучанымі траўмамі — ЧМТ сярэдняй ступені, закрытай траўмай грудной клеткі, траўмай жывата, пераломамі костак.

Nashaniva.com