У Магілёве з акна пятага паверха выпала маленькае дзіця

23-гадовая жыхарка Магілёва раніцай задумала прыбіранне ў кватэры. Жанчына зняла фіранкі і адчыніла акно, не думаючы, што гэта можа скончыцца трагедыяй.

13.07.2024 / 21:18

Разам з ёй у пакоі знаходзіліся дзеці 1, 8 і 3,5 гадоў. Малодшая дзяўчынка папрасіла чаю і маці пайшла па яго на кухню, літаральна на некалькі хвілін пакінуўшы дзяцей без нагляду.

Так і не паспеўшы зрабіць чаю, жанчына пачула крык старэйшага дзіцяці. Калі яна прыбегла ў пакой, малога ўжо ў пакоі не было, а яго брат паказаў на акно.

З множнымі траўмамі хлопчык дастаўлены ў бальніцу, ягоны стан крайні цяжкі.

У Светлагорску аднагадовы хлопчык выпаў з акна дзявятага паверха і застаўся жывым

Шасцігадовы хлопчык выпаў з акна ў Віцебску

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску

Двухгадовы хлопчык выпаў з чацвёртага паверха ў Мінску

Nashaniva.com