У Зэльве зладзілі прапагандысцкі конкурс да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Найбольшым крэатывам здзівілі слонімцы ФОТАФАКТ
Афіцыйнае святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе набывае часам зусім вычварныя формы. Так, у Зэльве 13 ліпеня правялі спаборніцтва «Плаваем на чым давядзецца», а абавязак пры гэтым мець самаробны плавальны сродак, выкананы на тэму «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», выклікаў хвалю дзівоснага, хоць звычайна і сумнеўнай якасці крэатыву.
13.07.2024 / 22:36
Пераможцаў конкурсу будуць вызначаць анлайн-галасаваннем, якое мае прайсці з 15 па 19 ліпеня. Вызначаць іх будуць у некалькіх намінацыях: самае арыгінальнае тэхнічнае рашэнне, найлепшае афармленне плаўсродка, найлепшае прадстаўленне каманды, самае арыгінальная назва плаўсродка, найлепшае музычнае суправаджэнне і Гран-пры.
Афіцыйнай намінацыі за найбольшую трэшавасць у правілах конкурсу не прадугледжана, але каб яна была, то на галоўны прыз несумненна магла б прэтэндаваць каманда са Слонімскага раёна. Яе варыянт чамусьці, праўда, не ўвайшоў у агляд, зроблены зэльвенскай раёнкай, але крэатывам землякоў пахваліліся ў сацсетках Слонімскага райвыканкама.
Зрэшты, іншыя ўдзельнікі конкурсу таксама прадставілі варыянты, вартыя ўвагі.
Трэш дня. У Навагрудку камандаваць парадам паставілі дашкольніка ў вайсковай форме ВІДЭА
Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ
У сталовай БелАЗа на 23 лютага раздатчыц абедаў апранулі ў вайсковую форму ФОТАФАКТ