+37,9°. Тэмпературны рэкорд дня паставілі Жыткавічы

У надзвычай экстрэмальны ў сэнсе надвор'я суботні дзень 13 ліпеня быў свой абсалютны рэкардсмен.

13.07.2024 / 23:40

Найбольш спякотна ў гэты дзень было на поўдні і ў цэнтры Беларусі. Рэкорд дня паставіў райцэнтр Жыткавічы Гомельскай вобласці, дзе была зафіксаваная тэмпература ў 37,9°C. Іншыя населеныя пункты адсталі больш чым на градус. У пасёлку Палескі Лунінецкага раёна было 36,5°C, а 36,4°C — у Мазыры.

Што да тэмпературных мінімумаў дня, то «толькі» 26,6°C было зафіксавана ў Лынтупах на Пастаўшчыне, пры самай мяжы з Літвой. 27,8°C было ў Верхнядзвінску, а 27,4°C — у Езярышчы Гарадоцкага раёна, гэта самая поўнач Беларусі.

Учора ў Мазыры і Гомелі было +35°C

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

Nashaniva.com