Дональд Трамп зрабіў заяву пасля атакі на яго

Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social, што ў яго «была выпушчаная куля, якая прабіла верхнюю частку правага вуха».

14.07.2024 / 04:01

Фота: AP Photo/Gene J. Puskar

«Хачу падзякаваць Сакрэтнай службе ЗША і ўсім праваахоўным органам за іх аператыўны адказ на страляніну, якая толькі што адбылася ў Батлеры, штат Пенсільванія.

Самае галоўнае, я хачу выказаць свае спачуванні сям'і чалавека, які загінуў на мітынгу, а таксама сям'і іншага чалавека, які быў цяжка паранены. Неверагодна, што такое можа адбыцца ў нашай краіне.

У цяперашні час нічога не вядома пра стрэлка, які цяпер мёртвы. У мяне трапіла куля, якая прабіла верхнюю частку майго правага вуха. Я адразу зразумеў, што нешта не так, бо пачуў свісцячы гук, стрэлы і адразу адчуў, як куля ірве скуру. Адбыўся моцны крывацёк, і тады я зразумеў, што адбываецца. БОЖА, БЕРАЖЫ АМЕРЫКУ!», — напісаў былы прэзідэнт ЗША.

Байдэн сказаў, што моліцца за Трампа, і заклікаў аб'яднацца ўсю нацыю

Чалавек, які страляў на мітынгу ў Дональда Трампа, забіты

Падчас замаху на Трампа як мінімум адзін чалавек загінуў

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Nashaniva.com