Расіяне акупавалі Ураджайнае

Паводле звестак аналітыкаў Deep State, расіяне акупавалі пасёлак Ураджайнае ў Данецкай вобласці.

14.07.2024 / 08:56

 Крыніца: Deep State

«Сёння (13 ліпеня — рэд.) з самай раніцы вораг пачаў масіраваны штурм паўночнай часткі пасёлка. Сілы праціўніка былі значныя, ёсць інфармацыя аб двух ротах асабістага складу. Прычыны і перадумовы такога краху абароны ўдакладняем», гаворыцца ў паведамленні. 

Таксама паводле Deep State, расіяне прасунуўся каля Аляксандраполя, Навасёлаўкі Першай і ў Макееўцы. Працягваюцца баі ў Жалезным і Кляшчэеўцы. 

У жніўні 2023 года Мінабароны Украіны паведаміла, што ўкраінскія абаронцы вызвалілі Ураджайнае.

Nashaniva.com