Каля 900 населеных пунктаў засталіся без святла праз стыхію

Энергетыкі працягваюць работы па аднаўленні электразабеспячэння ў пацярпелых ад непагадзі рэгіёнах.

14.07.2024 / 09:19

Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 103 населеных пунктах краіны. Фота: Мінэнерга 

За мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў 900 населеных пунктах краіны. Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё ад моцнага ветру пацярпелі Мінскі, Іўеўскі, Валожынскі, Лагойскі, Дзяржынскі, Карэліцкі, Смаргонскі, Ашмянскі раёны, паведамляе Мінскэнерга.

Па даных на 8:00 14 ліпеня, аднаўленчыя работы працягваюцца ў 103 населеных пунктах.

Сёння ў Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надворʼя: з-за моцнай спёкі абʼяўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы з парывамі ветру да 20 м/с. Тэмпература паветра днём складзе плюс 24-29, на паўднёвым усходзе — плюс 30-34 градусы, па Гомельскай вобласці будзе да плюс 36.

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА

Ураган ударыў па выставе МУС у цэнтры Віцебска — вецер раскідаў намёты ВІДЭА

Nashaniva.com